Аварыя часткова перакрыла рух на праспекце Незалежнасці ў Мінску
Аварыя часткова перакрыла рух на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Здарэнне адбылося раніцай 18 кастрычніка на скрыжаванні з вуліцай Макаёнка каля станцыі метро "Маскоўская". Там сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі. Яны перакрылі тры паласы руху.
"Праспект Незалежнасцi стаiць", — піша сведка здарэння. Рух спыніўся ад плошчы Якуба Коласа да вуліцы Макаёнка.
Пазней ДАІ паведаміла ў Telegram падрабязнасці аварыі. Каля 9:20 кіроўца "Таёты", які паварочваў з вуліцы Макаёнка налева ў бок вуліцы Натуралістаў, дапусціў сутыкненне з аўтамабілем "БМВ", які рухаўся праз праспект з боку Валгаградскай вуліцы на вуліцу Макаёнка. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.