Авіярэйсаў між Мінскам і Масквой стане больш
Колькасць авіярэйсаў паміж Мінскам і Масквой павялічыцца. Пра гэта дамовіліся авіяцыйныя ўлады Беларусі і Расіі, інфармуе БЕЛТА.
На лета 2019 года колькасць рэйсаў на лініі Мінск-Масква павялічыцца да 63 на тыдзень для кожнага з бакоў. Гэта тлумачыцца "прыярытэтным характарам уўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне паветраных зносін паміж Расіяй і Беларуссю".
Акрамя таго, Беларусь і Расія дамовіліся выйсці на больш хуткае падпісанне працоўнага пагаднення "Аб супрацоўніцтве ў галіне лётнай прыдатнасці".