Бабруйчанін загінуў пры незаконнай урэзцы ў газаправод
Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі.
Як інфармуе БЕЛТА, 30 жніўня 51-гадовы мужчына ў сябе на дачы ў 5 км ад Бабруйска выкапаў траншэю і зрабіў урэзку ў газавую трубу. Па версіі следства, пасля гэтага адбыўся вялікі выхлап прыроднага газу з трубы. У выніку мужчына загінуў на месцы ад атручання. Па сведчанні экспертаў, смерць наступіла ад удушша.
Цела загінулага каля 12 гадзін праляжала ў траншэі, і ўвесь гэты час газ з трубы выходзіў вонкі. На шчасце, кажуць следчыя, побач не было адкрытай крыніцы агню, інакш наступствы маглі б быць значна больш сур'ёзнымі.
Фота — anaparegion.ru