Бабруйскі школьнік загінуў пад электрычкай (фота)

Бабруйскі школьнік загінуў пад электрычкай (фота)

Трагічнае здарэнне адбылося зранку 26 студзеня на чыгуначным перагоне Бабруйск-Мірадзіна. Пад коламі электрычкі Жлобін-Асіповічы загінуў 11-класнік адной з бабруйскіх школаў, піша bobruisk.ru са спасылкай на намесніка начальніка стралковай каманды на станцыі Асіповічы Уладзіміра Ноздрына.

Электрычка ехала з хуткасцю 80 км на гадзіну. Па словах машыніста, ён пабачыў, як хлопец паклаў галаву на рэйкі перад цягніком. Машыніст спрабаваў экстрана затармазіць і выкарыстаў гучны гукавы сігнал. На жаль, спыніць адразу электрычнку не ўдалося.

На месца прыбылі спецыялісты Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта. Начальнік аддзела Дзяніс Шумін заявіў, што пакуль гаворка ідзе пра выпадак смяротнага траўмавання 16-гадовага падлетка.

Работнікі Бабруйскай чыгункі мяркуюць, што хлопец учыніў самагубства. Праўда, ніхто з іх не быў відавочцам здарэння.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі