Бабуля Рыбака: “Добра, што ён “голых ног” не ўзяў з сабой на сцэну”
Еўрарадыё даведалася, якая любімая беларуская страва Аляксандра Рыбака, ці “ліпнуць” да яго дзяўчаты і ці павіншаваў нарвежскага беларуса з перамогай кіраўнік яго гістарычнай радзімы. Былая выкладчыца музвучылішча, піяністка Марыя Савіцкая сёлета ўпершыню глядзела "Еўрабачанне". І толькі з-за таго, што ўдзел у конкурсе браў яе ўнук — Аляксандр Рыбак.
Марыя Савіцкая: “Я думала, што гэта нешта такое лёгкае, што не вельмі ўражвае — і пачынала глядзець фэст так, з лёгкай душой”.
А калі, кажа, пабачыла, якое гэта вялікае шоў, якія там задзейнічаныя дэкарацыі і танцавальныя праграмы, то падумала, што яе ўнук проста згубіцца сярод усяго гэтага.
Марыя Савіцкая: “Думала: дзе там Саша са сваёй сціплай песенькай, без усялякіх дэкарацый, без спускання на крылах з неба! Але мне падалося, што на фоне іншых ён выглядаў цікавей як музыкант, сур’ёзна! Бо ён там ніякіх “голых ног” не ўзяў з сабой паказваць. Нічога такога, што адцягвала б увагу, а ўсё было засяроджана на яго песне”.
Былая выкладчыца музыкі кажа, што ёй падабаецца песня ўнука. І менавіта як музыканту, а не як бабулі. І прызналася, што сама ў свой час захаплялася творчасцю “The Beatles” і “ABBA”.
Марыя Савіцкая: “Мае густы ў маладосці належылі і “The Beatles”, і “ABBA”, “Boney M”. А тыя, якія зараз бачу на эстрадзе, яны мяне не толькі не ўражвалі, а раздражнялі. А гэты праект быў такі цікавы ("Еўрабачанне" — аўт.), што я ўвесь час перажывала, каб Саша не выглядаў горш за іншых. І песня сапраўды цікавая. Як нехта пісаў, там прысутнічаюць і ісландскія, і нарвежскія матывы”.
Еўрарадыё пацікавілася ў былой выкладчыцы музыкі, ці адчуваюцца ў песні яе ўнука беларускія матывы.
Марыя Савіцкая: “Адчуваюцца, безумоўна. З маці ў дзяцінстве ён спяваў беларускія песні. І гэта не магло не адкласці адбітак на яго песні”.
У адным са сваіх інтэрв’ю пераможца "Еўрабачання" сказаў, што збіраецца наведаць Беларусь з канцэртам. Марыя Савіцкая лічыць, што прыязджаць на радзіму ўнуку трэба з сольным канцэртам, а выходзіць на сцэну, да прыкладу, “Славянскага базара” дзеля выканання некалькіх песень яму няма сэнсу.
Марыя Савіцкая: “Мяркую, што яму не цікава будзе прыехаць дзеля адной-дзвюх песень. Ён хоча ў Беларусь прыехаць. Прынамсі, ён сказаў па тэлебачанні, што ў кастрычніку збіраецца даць тут сольны канцэрт. У яго ёсць што паказаць. Але ён хоча даць сольны канцэрт, ён прывык сольныя канцэрты ў Нарвегіі даваць. Я не хачу за яго адказваць, але наколькі я ведаю, ён прывык даваць сольныя канцэрты, а не ўстаўляць дзесьці адну песню”.
Праўда, бацька пераможцы Ігар Рыбак з такім меркаваннем не пагадзіўся.
Ігар Рыбак: “Вельмі было б цікава. Прынадна выступіць на “Славянскім базары” — гэта на ўсю Ўсходнюю Еўропу вядомае мерапрыемства. Тым больш, у маім родным горадзе”.
Марыя Барысаўна прызналася, што збіралася ў кастрычніку сама ехаць у Нарвегію, але калі ўнук менавіта на гэты час заплануе канцэрт у Беларусі, то яна абавязкова на яго застанецца. І прыгатуе ўнуку яго любімыя прысмакі.
Марыя Савіцкая: “Ён вельмі любіць, па-беларуску гэта называецца — пацукі. Гэта калі драная бульба, а ўнутры мяса. Гэта яго любімая беларуская ежа”.
Ігар Рыбак прызнаўся, што таксама, разам з сынам, наведае радзіму, дзе не быў ужо 19 гадоў. Тым больш, што, паводле слоў бацькі, перамога ніяк не паўплывала на сына. Прынамсі, на “зорную хваробу” ён не захварэў.
Ігар Рыбак: “Ён сам па сабе хлопец вельмі адкрыты, шчыры, натуральны ад прыроды. І мы яго ў тым жа кірунку выхоўвалі. Па-другое, ён выступаў з самага дзяцінства і заўсёды меў шалёны поспех на канцэртах. Перамагаў у скрыпічных конкурсах, атрымліваў і тэатральныя, і культурныя ўзнагароды, важкія ў Нарвегіі. І яго ніколі не “зашкальвала”. Ён ведае, што здольны хлопец, але гэтым не ганарыцца. Што ад Бога атрымаў — тое трэба несці людзям далей, вось і ўсё”.
Вось толькі, кажа, каб уратавацца ад увагі фанатаў, давядзецца наймаць сыну ахову. Асабліва “ліпнуць” дзяўчаты.
Ігар Рыбак: “Яны і раней да яго “ліплі”, калі ён у Нарвегіі перамог і атрымаў гран-пры. Яму шмат лістоў прыходзіць, і ўсе з ім фатаграфавацца хочуць. Пальцам паказвалі, калі ён на пароме ехаў. Не ведаю, як зараз будзе. Хацелася б, каб жыццё не вельмі змянялася. Але каб не было розным праблемаў з фанатамі і прэсай, можа нейкая варта будзе каля яго. Хоць мы лічым, што гэта і не вельмі добра”.
А з прэсай праблемы ўжо былі. Дакладней, з адным расійскім тэлеканалам. Праўда, пакуль не ў Сашы, а ў яго бацькі, словы якога расійскія журналісты перадалі не дакладна.
Ігар Рыбак: “У мяне запыталі, як мы, класічныя музыканты, ставімся да таго, што наш сын піша і выконвае папулярныя песні. Я сказаў, што мы ставімся да гэтага вельмі пазітыўна і радыя за Сашу. Я і сам у яго ўзросце спяваў і граў у вакальна-інструментальным ансамблі. Але мае словы яны ў эфір не пусцілі, а за кадрам сказалі, што бацькі вельмі скептычна ставяцца да таго, што Саша робіць зараз. Гэта крыўдна, канечне”.
Крыўдна да такой ступені, што Ігар Рыбак пасля таго выпадку перастаў адказваць на пытанні прэсы і толькі для Еўрарадыё зрабіў выключэнне.
Дарэчы, з перамогай Аляксандра Рыбака павіншаваў прэм’ер-міністр Нарвегіі. А вось кіраўнікі гістарычнай радзімы на цёплыя словы пераможцу не расшчодрыліся. Прынамсі, Ігар Рыбак пра падобныя віншаванкі нічога не ведае.