Багатыя турысты адправіліся паглядзець на месца крушэння "Тытаніка" і зніклі

Экскурсійны батыскаф / ілюстрацыйнае фота geekwire.com
Экскурсійны батыскаф / ілюстрацыйнае фота geekwire.com

Падводную лодку, на борце якой былі забяспечаныя турысты, шукалі напярэдадні амерыканскія і канадскія караблі і самалёты. Падлодка знікла ля ўзбярэжжа паўднёва-ўсходняй Канады. Гэта быў тур да абломкаў "Тытаніка". На гэты момант незразумела, ці застаецца падлодка пад вадой, ці ёй удалося ўсплыць і яна не можа выйсці на сувязь, піша Reuters.

На борце, паводле папярэдніх звестак, былі пілот і чатыры пасажыры. Адзін з пасажыраў — брытанскі мільярдэр Хэміш Хардынг, уладальнік кампанія Action Aviation. Кампанія спецыялізуецца на продажы і эксплуатацыі авіятэхнікі. Акрамя таго, ён аматар экстрэмальных прыгод. Яго імя трапіла ў кнігу рэкордаў Гінеса пасля таго, як ён апусціўся ў бездань Чэленджэра ў Марыінскай западзіне. А летась Хардынг здзейсніў субарбітальны касмічны палёт. Акрамя брытанца на зніклай падлодцы былі пакістанскі бізнесмен Шахзада Дауд і яго сын Сулеман. Кошт тура каштаваў 250 тысяч долараў на чалавека.

Берагавая ахова ЗША раней паведамляла ў Twitter, што сувязь з падводнай лодкай знікла прыкладна праз гадзіну і 45 хвілін пасля пачатку апускання. Гэта было ў нядзелю раніцай. Нагадаем, сам "Тытанік" затануў у 1912 годзе падчас свайго першага рэйса. Гэта быў пасажырскі карабель, ён сутыкнуўся з айсбергам. Тады загінула больш за 1500 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі