Банк Англіі выпадкова адправіў журналісту сакрэтны ліст аб выхадзе з ЕС
У лісце гаворыцца, што большасць супрацоўнікаў Банка Англіі не павінны ведаць пра даследаванне.
Банк Англіі даследуе магчымыя фінансавыя шокі ў выпадку, калі Вялікабрытанія выйдзе з Еўрасаюза. Пра гэта стала вядома, калі прэс-служба Цэнтрабанка выпадкова адправіла ліст з планамі даследавання журналісту газеты The Guardian.
У лісце, які апублікавала газета, гаворыцца, што большасць супрацоўнікаў Банка Англіі не павінны ведаць пра даследаванне. Банк Англіі рэкамендаваў адказваць прэсе і іншым зацікаўленым людзям, што гэтая праца не звязаная з рэферэндумам аб выхадзе з ЕС і яны займаюцца аналізам еўрапейскага рынку.
Як перадае РБК, звесткі пра даследаванне могуць паставіць пад удар кіраўніка Банка Англіі Майкла Кэрні. Раней ён абяцаў, што дзейнасць банка будзе больш празрыстай. Цяпер парламентарыі могуць спытаць, ці збіраўся банк паведамляць ім пра даследаванне. У самым банку ў Кэрні могуць спытаць, па якіх іншых напрамках вядзецца таемная праца.
Фота — 10top.com.ua