Банкі: беларусам з 1 студзеня трэба будзе плаціць падатак з усёй сумы кэшбэка

Банкі: беларусам з 1 студзеня трэба будзе плаціць падатак з усёй сумы кэшбэка

1 студзеня заканчваецца тэрмін дзеяння ўказа №493 "Аб развіцці безнаяўных разлікаў". Гэты дакумент уводзіў ільготу па выплаце падаходнага падатку з кэшбэка (сумы, якая вяртаецца пакупніку пасля куплі). Падатак, паводле гэтага ўказа, трэба было плаціць, толькі калі кэшбэк перавышае 2% ад сумы пакупкі. 

Некаторыя камерцыйныя банкі папярэджваюць, што з 1 студзеня падатак будзе спаганяцца з усёй сумы кэшбэка, піша TUT.by. З такімі папярэджаннямі выступілі, напрыклад, Альфа-Банк, банк "Дабрабыт". У некаторых банках журналістам сказалі, што паку ль не маюць інфармацыі пра змены, звязаныя з выплатай падатку з кэшбэку.

Праўда, у Нацбанку запэўніваюць, што ўказ, які падаўжае гэтую падатковую льготу, ужо распрацаваны і праходзіць узгадненне. У Нацбанку не ведаюць, калі будзе падпісаны гэты ўказ, але мяркуюць, што льгота будзе дзейнічаць ужо з 1 студзеня 2021 года. 

Сам указ быў падпісаны ў 2014 годзе, і потым тэрмін яго дзеяння неаднаразова працягваўся. У 2017-м пра падаўжэнне тэрмінаў дзеяння стала вядома ў сакавіку. Тады некаторыя банкі часова спаганялі падаходны падатак з усёй сумы кешбэка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі