Банкі і пастаўшчыкі асцерагаюцца ўплыву санкцый на беларускую "нафтанку"
Санкцыі супраць беларускай "нафтанкі" ўжо дзейнічаюць / калаж Еўрарадыё
Санкцыі ЗША супраць шэрагу беларускіх кампаній, у тым ліку грандаў "нафтанкі" — "Белнафтахіма" і завода "Нафтан", — набылі моц 3 чэрвеня. Як піша аналітык украінскай кансалтынгавай групы "А-95", цяпер актыўна шукаюць пастаўшчыкоў нафты для "Нафтана", а галаўны боль выклікае і тое, як праводзіць транзакцыі за пастаўкі.
Паказны аптымізм
Лукашэнка аптымістычны ў прагнозах аб пастаўках нафты ў Беларусь: маўляў, амерыканскія санкцыі нам не перашкодзяць, дый наогул пытання няма.
Але ў расійскіх нафтавых колах такога аптымізму няма: знайсці пастаўшчыка, які не баяўся б гневу Мінфіна ЗША, досыць складана, і рабіць гэта даручана расійскаму Мінэнерга. Шукаюць і розныя "абыходныя шляхі".
"Графіка прапампоўкі на чэрвень [па нафтаправодзе "Дружба". — Еўрарадыё] на "Нафтан" няма. Трубаправодных паставак нафты на завод у пачатку месяца, хутчэй за ўсё, не будзе", — кажуць крыніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.