Баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" згуляюць у Еўракубку ў гасцях у "Ружамберокa"
Иллюстрация / narfu.ru
Баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" 4 снежня завершаць групавы этап розыгрышу Еўракубка гасцявым матчам са славацкім клубам "Ружамберок". Гэты паядынак не мае турнірнага значэння для славацкай каманды (пры любым зыходзе яна застаецца на апошнім месцы), а вось для чэмпіёнак Беларусі ён вельмі важны. Калі "Цмокi" перамогуць, яны зоймуць 3-е месца ў групе D і будуць прэтэндаваць на выхад у плэй-оф, піша БелТА. У першым крузе спаборніцтваў каманда Андрэя Ваўлева абыграла "Ружамберок" на сваёй пляцоўцы з лікам 64:53. У дадатак мінчанкі абмяняліся выязнымі перамогамі з камандай з Расіі "Енісей" (Краснаярск) з аднолькавым лікам 70:68, але таксама двойчы спартсменкі прайгралі турэцкаму "Хатай" — 71:79 (у гасцях) і 66:67 (дома).
Лідэры квартэта D "Хатай" і "Енісей" ўжо забяспечылі сабе выхад у плэй-оф. Яны завершаць групавы этап 5 снежня паядынкам у Турцыі. У турнірным становішчы пасля 5 тураў "Енісей" мае 9 ачкоў, "Хатай" — 9, "Цмокi-Мiнск" — 7, "Ружамберок" — 5.
У плэй-оф трапяць па дзве лепшыя каманды з 10 папярэдніх груп, а таксама па дадатковых паказчыках — чатыры лепшыя клубы з заняўшых трэція месцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.