Жаночая баскетбольная зборная Беларусі выйграла “Кубак Халіпскага”
Жаночая баскетбольная зборная Беларусі (“Беларусь-1”) выйграла “Кубак Халіпскага”. У чацвер, 25 траўня, у заключным матчы была разгромлена зборная Вялікабрытаніі — 77:55 (19:10, 19:14, 23:11, 16:20). Наша зборная выступала ў наступным складзе: Ліхтаровіч (11 ачкоў, 8 падбораў, 4 пасы), Зюзькова (8 ачкоў), Гаспер (12 ачкоў, 8 падбораў), Папова (8 ачкоў, 3 пасы), Сныціна (7 ачкоў), Голубева (6 ачкоў), Рыцікава (7 ачкоў), Дашкевіч (2 ачкі), Філончык (4 ачкі, 7 падбораў), Крэс (2 ачкі, 3 падборы), Сцяпанава, Калента (2 ачкі), Інкіна (5 ачкоў), Сушчык (3 ачкі).
Зборная “Беларусь-1” набрала ў трох матчах 5 ачкоў, столькі ж набралі Аргентына і Вялікабрытанія, “Беларусь-2” мае 3 ачкі (яна прайграла ўсе паядынкі).
Як вядома, дружына Наталлі Трафімавай рыхтуецца да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Чэхіі 16-27 чэрвеня.