Басовішча-2009: Без vip-ложы, лавачак і U2
Парады i пажаданнi фестывалю ад музыкаў Некалькі тысяч гледачоў наведалі сёлетняе “Басовішча”, якое адбылося на сваім традыцыйным месцы ў дваццаты раз. Нягледзячы на некаторую юбілейнасць і святочнасць фэста, якая выявілася перш за ўсё ў адсутнасці конкурснай часткі, а таксама нягледзячы на прыход новых людзей да арганізацыі “Басоў”, станоўчых доўгачаканых зменаў імпрэза так і не набыла.
Еўрарадыё запытала сталых і маладых музыкаў-удзельнікаў “Басовішча”, якім яны зрабілі б “дваццаты фэст”, калі б апынуліся ў якасці арганізатараў мерапрыемства. Лідэр гурта “Палац” Алег Хаменка стварыў бы vip-ложу для зорак.
Алег Хаменка: “Я б сабраў усіх занадта знакавых, занадта вядомых і пасадзіў бы іх у vip-ложу. А маладых бы запрасіў граць для тых, хто “Басовішча” распачынаў”.
Аляксандр Кулінковіч увогуле змяніў бы фармат фестывалю:
“Я б змяніў фармат “Басовішча”: іншыя гурты, на маю думку, павінны перамагаць у адборы. Зараз агульны стыль фэста — “джы-джы-джы”. Мала вясёлых, лёгкіх каманд. Усё цяжкае. З году ў год адно і тое ж”.
Да зменаў у музычным фармаце фэста Кулінковіч дадае і змены ў падыходзе да моўнага фармата. Таксама музыка наракае на штогадовую адсутнасць раскладаў рэпетыцый для гуртоў, і канстатуе адсутнасць зменаў да лепшага.
Самая “рОкавАя” спявачка Беларусі Вольга Самусік, нягледзячы на юбілей, не адмаўлялася б ад конкурснай часткі фэста: “Я б зрабіла тры фестывальных дні. Першы дзень — конкурсны, а два іншых — такіх жа, які і цяпер, з выступам калдыроў, як кажуць”.
Апроч згаданай Кулінковічам адсутнасці раскладаў рэпетыцый гуртоў, сярод музыкаў хадзілі размовы пра дрэнны гук на сцэне (што было відавочна), гучаў выраз “Басовішча эканом-класа” і здзіўляла адсутнасць за сцэнай звычайных сідзячых месцаў для музыкаў. Гурт “SOK” не хаваў свайго непаразумення гэтай акалічнасці:
"Перш за ўсё мне не хапае ля гэтага стала добрых лавачак, якія былі ў мінулыя гады, бо тут заўсёды была тусоўка. А цяпер проста спяць людзі на стале. Гэта б я змяніў… І неяк падалося мне, што гурт “SOK” арганізатары не асоба чакалі на фэсце. Нам давялося вырашаць самім некаторыя моманты: тэлефанаваць і казаць, што хлопцы гатовыя выступіць. Гэта, шчыра кажучы, было крыху дзіўна… Хочацца, каб арганізатары запрашалі гурты самі”…
Бракуе таксама гурту “SOK” і больш шчырага адбору на “Басовішча”. Хлопцы лічаць, што арганізатарам неабходна мець людзей, якія б займаліся падрыхтоўкай да фэста рэгіянальных гуртоў. Да сёлетніх хэдлайнераў фэста “SOK” ставіцца даволі скептычна і выказваецца за запрашэнне на фэст замежных зорак:
“Калі запрашаць некага з сусветных зорак — дык толькі ў мінімальных колькасцях. І вельмі добрую зорку. Гэта было б сур’ёзна: можна было б паказаць кантраст паміж нашай сцэнай і замежнай, альбо, наадварот, паказаць, што тут выступаюць вялікія зоркі, аднак беларускія хлопцы таксама не промах. Было б проста клёва, калі б сюды прыехаў Озі Осбарн!”.
Не супраць запрашэння на “Басы” гурта U2 выказаўся некалі бубнач гурта “Крама” Анатоль Горбач, заўважаны ля сцэны падчас выступа самай хворай на рок-н-рол беларускай каманды. Анатоль радасна канстатуе панаванне атмасферы мінулых гадоў на фэсце, і жадае яму пабольш рэвалюцыйных ідэй.
Анатоль Горбач: “Нічога не змянілася, і гэта радуе. Атмасфера сёлетніх “Басоў” нагадала мне маладыя гады… Абсалютна ўсё тое ж… Нават намёты на тых жа месцах стаяць… Жадаю фэсту больш вялікага маштабу, больш прафесійнай арганізацыі і рэвалюцыйных ідэй”…
Апанентам спадару Горбачу выступіў легендарны глядач “Басовішча” Борман, які прыехаў чарговы раз пачуць “піянераў”: “Нейра Дзюбель”, “Уліс”, “Краму” і “Мрою”. Борман абурыўся адсутнасцю тых жа лавачак для музыкаў і песімістычна адазваўся пра агульную арганізацыю фэста.
Борман: “Кожны год арганізацыя робіцца ўсё горшай. У гэтым годзе гэта дайшло да такой стадыі, што не было для гуртоў нават лавачак! Зараз людзі за сцэнай павінны хадзіць па двох, ці сядзець на сталах. Гэта зусім не змена да лепшага. А што тычыцца гуку, то я нармальна чуў 50 герц з мікрафону, якія там не павінны былі быць! Гэта як засунеш мікрафон да разеткі!”
З замежных зорак Борман з задавальненнем запрасіў бы хэдлайнерам на "Басы" "Gogol Bordello", аднак нават без гэтага гурта, на думку Бормана, “Басовішча” мае права на існаванне.
Завяршала “Басовішча-2009” кароткачасова адроджаная, выдатная і забытая “Мроя”. На вялізным дубовым стале за сцэнай спалі стомленыя музыкі. Тыя, хто не стаміўся, сядзелі па аўтамабілях, вячэралі, альбо стаялі каля сцэны… Толькі публіка не стамлялася: танчыла, спявала і чакала сваіх герояў… Чарговае “Басовішча” з тымі ж тварамі, хібамі і сваёй усё-такі непаўторнай атмасферай адбылося…