БАТЭ атрымаў валявую перамогу над “Крумкачамі” і выйшаў на першае месца (відэа)

БАТЭ атрымаў валявую перамогу над “Крумкачамі” і выйшаў на першае месца (відэа)

У пятніцу, 21 красавіка, стартаваў 4-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У сталіцы на стадыёне ФК “Мінск” гулялі “Крумкачы” і БАТЭ. На 5-й хвіліне пасля падачы з вуглавога Вячаслава Глеба гол галавой забіў Максім Талейка. На 24-й з пенальці лік зраўняў Міхаіл Гардзяйчук. На 56-й Аляксандр Бацішчаў прыгожым ударам выводзіць мінчукоў зноў наперад. Аднак ужо на 62-й Віталь Радзівонаў робіць лік 2:2. Пасля гэтага “Крумкачы” больш думалі пра абарону ў спадзяванні захаваць нічыйны лік, а барысаўчане мелі значную перавагу, шмат атакавалі. Пераможны гол на 87-й хвіліне забіў Максім Валадзько — 3:2. Адзначым, што і Радзівонаў, і Валадзько выйшлі на замену. БАТЭ набраў 8 ачкоў і выйшаў на першае месца ў турнірнай табліцы.

У іншым сённяшнім паядынку “Віцебск” і “Тарпеда-БелАЗ” згулялі ўнічыю 1:1 (Кірыл Вяргейчык, 91+; Аляксандр Макась, 73). Прысутнічалі 2750 заўзятараў.

22 красавіка адбудуцца наступныя матчы: “Дынама” (Мінск) — “Нёман”, “Дняпро” — “Нафтан”, “Слуцк” — “Гарадзея”, “Шахцёр” — “Дынама” (Брэст). 23 красавіка згуляюць “Славія” і “Мінск”, “Іслач” і “Гомель”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі