Байцы "Алмаза" вызвалілі закладніцу ў банку ў Заслаўі (фота, відэа)

Байцы "Алмаза" вызвалілі закладніцу ў банку ў Заслаўі (фота, відэа)

Байцы спецпадраздзялення МУС "Алмаз" вызвалілі закладніцу ў аддзяленні банку ў Заслаўі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Аперацыяй кіраваў асабіста міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Міліцыя на працягу 2 гадзін вяла перамовы з зламыснікам (ён быў узброены нажом), але ён паводзіў сябе неадэкватна, пагражаў. А пасля на штурм пайшлі байцы "Алмаза".

Мужчына, які захапіў 23-гадовую закладніцу (па папярэдняй інфармацыі, яна цяжарная), ліквідаваны. Шуневіч распавёў, што гэта мясцовы жыхар, які раней быў двойчы асуджаны за здзяйсненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Яму было 47 гадоў.

Байцы "Алмаза" вызвалілі закладніцу ў банку ў Заслаўі (фота, відэа)
Фота: twitter.com/mvd_by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі