Байцы "Беркута" разбілі галаву экс-міністру ўнутраных спраў Украіны (відэа)

Нагадаем, напярэдадні ўдзельнікі Аўтамайдана заблакавалі аўтобусы спецпадраздзялення "Беркут" ў раёне праспекта Перамогі ў Кіеве. Здарылася гэта пасля сутычкі паміж беркутаўцамі і пратэстоўцамі каля аднаго з раённых судоў. Узнікла бойка, у якой пацярпеў Луцэнка і яшчэ некалькі чалавек. УНІАН адзначае, што Юрый Луцэнка атрымаў удар дубінкай па галаве, калі спрабаваў абараніць сваю жонку Ірыну.



Дарэчы, блакада аўтобусаў "Беркута" працягнулася. Беркутаўцаў выпусцілі з аўтобусаў толькі пасля таго, як былі сфатаграфаваныя іх твары.

Юрыю Луцэнка 49 гадоў. Ён быў міністрам унутраных спраў у 2005-2006 і 2007-2010 гадах. У 2010-2013 гадах знаходзіўся ў зняволенні, прызнаны вінаватым у халатнасці і растраце дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных памерах. Быў памілаваны. З лістапада 2013-га — адзін з лідараў акцый пратэсту ў Кіеве.
 

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі