Зуб, сто тысяч і правасуддзе — гісторыя ўкраінскага палітвязня Літвінава
"Грамадскае"
Аднойчы журналістка "Грамадскага" Насця Станко выпадкова даведалася, што ўкраінскі палітвязень Сяргей Літвінаў, якога ў Расіі прысудзілі да 8,5 года турмы па сфабрыкаваных абвінавачаннях, ужо пяты месяц сядзіць ва ўкраінскай турме. Па тым жа артыкуле, па якім яго асудзілі ў Расіі.
Гэта здалося журналістцы абсурдным, і яна спачатку нават не магла паверыць, што гэта праўда. Таму паехала ў Харкаўскую калонію і сапраўды знайшла там асуджанага Сяргея Літвінава. Ён усё расказаў ёй і растлумачыў, што не разумее, што робіць ва ўкраінскай турме. Але абсурднай сітуацыя выглядала і далей: калі выйшла інтэрв'ю з Літвінавым, украінскі Мінюст і некаторыя праваабаронцы абвінавацілі журналістку ў тым, што яна апублікавала месцазнаходжанне палітвязня.
Як жа так атрымалася, што Літвінаў адседзеў як у Расіі, так і ва Украіне і ўсё ж выйшаў на волю, і пры чым тут гісторыя пра хворы зуб, сто тысяч і пераходнае правасуддзе? Чаму ўсё гэта нагадвае сюжэт украінскага вестэрна або дэтэктыва? Чаму вучыць гэтая гісторыя? Адказ просты: яна вучыць нас таму, што жыццё поўнае трывог, справядлівасць адносная, а любоў не вечная. Больш падрабязна — у фільме "Грамадскага".
Фільм створаны ў рамках праекта аб пераходным правасуддзі сумесна з Балканскай сеткай журналісцкіх расследаванняў BIRN.