БЧБ-сцяжкі на слупах назвалі "апаганьваннем збудаванняў цынічнымі малюнкамі"

БЧБ-сцяжкі на слупах назвалі "апаганьваннем збудаванняў цынічнымі малюнкамі"

37-гадовую жыхарку Мінскага раёна аштрафавалі на 4350 рублёў. Ноччу 9 траўня сёлета яна з дапамогай аэразольнай фарбы намалявала на трох слупах лініі электраперадач у аграгарадку Міханавічы бел-чырвона-белыя сцягі. Яе знайшлі. Служба інфармацыі пракуратуры Мінскай вобласці назвала гэты ўчынак "апаганьваннем збудаванняў цынічнымі малюнкамі". Там лічаць, што яны зрабілі "немагчымым эстэтычнае ўспрыманне названых збудаванняў і парушыла іх архітэктурную выразнасць".

Крымінальная справа дайшла да суда. Суд Мінскага раёна прызнаў жанчыну вінаватай па артыкуле "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці" (арт. 341 КК) і аштрафаваў. Асуджаная раней кампенсавала страты філіяла Мінскіх электрычных сетак, якім належаць згаданыя слупы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі