БДУ абавязаў супрацоўнікаў справаздачыцца пра паездкі за мяжу — шукаюць шпіёнаў
БДУ
Усе супрацоўнікі Белдзяржуніверсітэта з гэтага года абавязаны запаўняць пяцістаронкавую анкету пасля вяртання з-за мяжы. Выключэнне — паездкі ў Расію.
Камандзіроўка або асабістая паездка, значэння не мае. Па загадзе першага прарэктара Дзмітрыя Курловіча, які быў разасланы "для службовага карыстання", супрацоўнікі павінны будуць даваць справаздачу на працягу пяці рабочых дзён пасля вяртання.
Пытанні ў анкеце — пра мэты паездкі, яе арганізацыю, а таксама пра магчымыя "неслужбовыя кантакты" з замежнікамі, сваякоў і знаёмых за мяжой.
"Ці знаходзіліся ў вашым атачэнні замежнікі, якія праяўлялі павышаную цікавасць да Рэспублікі Беларусь?" — так гучыць пытанне нумар дзевятнаццаць, за ім ідзе падобнае, але пра "павышаную цікавасць" да грамадзян Беларусі.
Таксама аўтараў анкеты турбуе, ці не патрабавалася звяртацца за мяжой да адваката або вырашаць якія-небудзь пытанні, ці не было кантактаў з супрацоўнікамі сілавых структур або органаў улады іншых краін і далей па спісе. Нарэшце, перадапошні пытанне — пра тое, ці лічыць чалавек, што яго (ці яе) схілялі да працы на замежную спецслужбу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.