БДУ падняў кошты на навучанне для першага-трэцяга курсаў

БДУ падняў кошты на навучанне для першага-трэцяга курсаў

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт падняў кошты за навучанне для платнікаў першага-трэцяга курса на 2019-2020 гады. Адпаведны загад апублікаваны на сайце ўніверсітэта. 

Найбольшую суму давядзецца выкласці першакурснікам юрыдычнага факультэта (спецыяльнасці "правазнаўства" і "эканамічнае права") і факультэта міжнародных адносін (спецыяльнасць "міжнароднае права") — 4183 рублі.

Крыху меншў давядзецца плаціць за год навучання на такх спецыяльнасцях, як таксама "дызайн", "міжнародныя адносіны", "лінгвакраіназнаўства" і "ўсходняя філалогія" (4091 рубель).

Найменш каштуе навучанне на філалагічным факультэце (спецыяльнасці "беларуская філалогія" і "руская філалогія") і факультэце філасофіі і сацыяльных навук (спецыяльнасць "сацыяльная работа") — 2636 рублёў.

Для студэнтаў чацвёртага і пятага курсаў кошты на навучанне не выраслі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі