Бегунам з партрэтамі Статкевіча на майках далі штрафы
Цэнтральны суд сталіцы разгледзеў адміністрацыйныя справы супраць Кірыла Жываловіча, Яўгена Напоркі, Максіма Дубоўскага і Андрэя Вісловіча.
Як паведамляла Еўрарадыё, журналістаў і тэхнічных супрацоўнікаў каманды інтэрнэт-праекту serabranka.by затрымалі 28 верасня. Яны збіраліся ўдзельнічаць у фестывалі бегу "Кубак выкліку". На старт каманда выйшла ў майках з партрэтам палітвязня Мікалая Статкевіча і надпісам "Серабранка — за спорт, Беларусь і Статкевіча".
Журналістаў абвінавацілі ў парушэнні парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання. Усім далі штрафы па 2 мільёны рублёў (20 базавых велічыняў), перадае Радыё "Свабода".