Бегуноў з Беларусі зарэгіструюць на Варшаўскі марафон

Бегуноў з Беларусі зарэгіструюць на Варшаўскі марафон

Бегуноў з Беларусі зарэгіструюць на Варшаўскі марафон. Але пры адной умове: ім давядзецца падпісаць заяву з асуджэннем расійскай агрэсіі ва Украіне, якая адбываецца пры падтрымцы Беларусі.

На такіх жа ўмовах у забегу змогуць узяць удзел і грамадзяне Расіі. 

Арганізатары марафона патлумачылі Еўрарадыё, што мусяць падпарадкоўвацца правілам лёгкаатлетычных саюзаў, у календарах якіх зарэгістраваныя спаборніцтвы. Абмежаванні выкліканыя менавіта гэтым. 

"Аднак, маючы на  ўвазе і досвед папярэдніх арганізаваных намі забегаў, у якіх удзельнічалі дысідэнты з Беларусі, якія жывуць у Польшчы, мы прапанавалі рашэнне", — дадаюць яны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі