БелАЭС прапануе беларусам выпрацоўваць электрычнасць на велатрэнажорах

БелАЭС прапануе беларусам выпрацоўваць электрычнасць на велатрэнажорах

У суботу, 25 жніўня, у Астраўцы будуць святкаваць 550-ю гадавіну горада. Удзел у святкаванні прыме і дзяржаўнае прадпрыемства "Беларуская атамная электрастанцыя", перадае БЕЛТА

БелАЭС прадставіць на свяце свой стэнд, на якім будуць паказвацца відэаролікі пра будаўніцтва АЭС. Там можана будзе пабачыць макеты энергаблока, інфармацыйныя матэрыялы. У спецыяльнай фатазоне кожны ахвочы зможа зрабіць сэлфі на фоне аб'ектаў станцыі, а таксама прымерыць спецвопратку работнікаў АЭС.

Асобнай фішкай стэнда Беларускай АЭС называюць велатрэнажоры, на якіх кожны ахвочы можа паспрабаваць сам выпрацаваць электраэнергію. Актыўных удзельнікаў чакаюць прызы і памятныя буклеты. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі