Беларусь абмяжуе ўезд на сваю тэрыторыю польскім грузавым аўтамабілям і цягачам
Беларусь адказала Польшчы на закрыццё пераходу ў Баброўніках / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Беларусь абмяжуе ўезд на сваю тэрыторыю польскім грузавым аўтамабілям і цягачам, паведамляе прэс-служба ўрада. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
У адпаведнасці з дакументам цяпер грузавыя аўтамабілі і цягачы змогуць уязджаць на тэрыторыю Беларусі і пакідаць яе толькі праз беларуска-польскі ўчастак беларускай дзяржаўнай мяжы.
Прэс-служба ўрада падкрэслівае, што гэта адказ на дзеянні Польшчы, якая 10 лютага зачынілі памежны пераход Баброўнікі — Бераставіца.
Пастанова набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.