Беларусь адмяніла бязвіз для грамадзян ЗША і Албаніі

Беларусь адмяніла бязвіз для грамадзян ЗША і Албаніі

Беларусь змяніла спіс дзяржаў, чые грамадзяне могуць прылятаць у нашу краіну без візы на 30-дзённы тэрмін. Адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней у спісе было 74 краіны, цяпер стала 76. Са спісу зніклі ЗША і Албанія. Таксама з яго прыбралі грамадзян Кітая, але паміж Беларуссю і КНР дзейнічае двухбаковае пагадненне пра ўзаемны бязвізавы рэжым. Такім чынам, гэта чыста тэхнічнае рашэнне.

Затое ў спіс дадаліся Іран, Іярданія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Пакістан і Егіпет. 

Таксама, як паведамляла Еўрарадыё, цяпер замежнікі могуць прылятаць не толькі праз Нацыянальны аэрапорт "Мінск", але і праз аэрапорты абласных цэнтраў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі