Беларусь прадасць у Германію і Расію больш за мільён ахоўных масак

Беларусь прадасць у Германію і Расію больш за мільён ахоўных масак

Беларусь у бліжэйшы час пачне экспарт ахоўных масак. Пра гэта sb.by распавяла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна. Паводле яе слоў, дасягнуты дамоўленасці з нямецкімі партнёрамі на пастаўку 1 мільёна ахоўных масак. Кантракты падпісаны з Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб'яднаннем і Цэнтрам моды. Таксама пробную партыю рыхтуюць у Расію. Пастаўкі будуць здзейснены пасля адмены забароны на экспарт масак.

Пра тое, што не трэба нарошчваць празмерныя запасы ахоўных масак, нядаўна заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён не хоча, каб ва ўмовах, калі попыт на іх зменшыцца, яны згнілі на складах. Таму Лукашэнка і прапанаваў пачаць прадаваць маскі за мяжу. Тым больш, што вытворчасць іх у нашай краіне ўжо наладжаная.

Лугіна кажа, што ў красавіку на вырабе масак сканцэнтраваліся многія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, у тым ліку і тыя, якія не ўваходзяць у "Беллегпрам". "Удалося за 7-10 дзён да сярэдзіны красавіка выйсці на суткавы аб'ём у 2,2 мільёны масак, у той час як у канцы сакавіка мы выпускалі 500-700 тысяч штук", — адзначыла старшыня канцэрна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі