Беларусь дамовілася з Казахстанам пра пастаўкі нафты

Беларусь дамовілася з Казахстанам пра пастаўкі нафты

Беларусь дамовілася з Казахстанам пра пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў. Як паведаміў міністр энергетыкі Казахстана Канат Базумбаеў, тэкст пагаднення ўзгоднены на 100%, ён мусіць яшчэ прайсці "унутрыдзяржаўныя працэдуры". І толькі пасля гэтага яно будзе падпісанае.

Па словах міністра, у дакуменце не пазначаны аб'ёмы паставак, але акрэслены ўмовы і правілы паставак. "Мы прадаставім беларускім партнёрам магчымасць правядзення перамоў з нашымі нафтаздабываючымі кампаніямі, цытуе словы Базумбаева zakon.kz. — Найперш гэта нашы нафтаздабываючыя кампаніі на Тэнгізы, Карачаганаку і Кашагане".

Пагадненне было дасягнута падчас візіту ў Казахстан Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнічай беларускай дэлегацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі