Пра тое, што Казахстан гатовы пастаўляць нафту і нафтапрадукты ў Беларусь, але з умовамі, у Нур-Султане заявілі ў верасні. У прыватнасці, не павінна быць рээкспарту. Мінск хацеў набываць нафты і нафтапрадуктаў з Казахстана да 3,5 млн тон на год (для параўнання — у 2018-м Беларусь купіла ў Расіі для перапрацоўкі на сваіх НПЗ 18 млн тон нафты).
"Я думаю, што ў нас атрымаецца з пастаўкамі і перапрацоўкай нафты, калі мы дамовімся пра кошт, — гаворыць Лукашэнка ў згаданым інтэрв'ю казахстанскім журналістам. — Ну а чаму не дамовіцца? Мы разам можам перапрацоўваць вашу нафту і прадаваць на прэміяльных еўрапейскім рынку, украінскім рынку, на любым... Я не хаваў, што мы і гэта будзем абмяркоўваць падчас майго візіту ў Казахстан".
Кіраўнік дзяржавы прызнае, што існуе праблема: "Калі тут няма руху нафты ў накірунку саюзніка, Беларусі (Расія не прапускае гэтую нафту), тады казахстанцы пачынаюць глядзець на Кітай...". Лукашэнка лічыць гэтую сітуацыю ненармальнай. Ён выказаў спадзяванне, што Расія "не стане перашкаджаць гэтаму". "Таму што калі мы пачнем блакаваць агульныя праекты ў ЕАЭС... Беларусь, Казахстан будуць шукаць шчасця на баку", — сказаў беларускі кіраўнік.