Беларус ехаў праз мяжу з пашпартам з дзіцячымі малюнкамі
36-гадовы жыхар Калінкавічаў не змог выехаць з Беларусі ва Украіну і нават быў затрыманы. Прычынай сталі праблемы з пашпартам, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Выязджаючы ва Украіну праз пункт пропуску "Новая Рудня", мужчына паказаў памежнікам пашпарт, у якім адна старонка была размаляваная дзіцячымі малюнкамі — сонцам, лесам, домам. Сам ён прызнаўся, што раней яго папярэджвалі ўжо пра неабходнасць замяніць пашпарт, але праігнараваў.
Згодна з заканадаўствам пашпарт у жыхара Калінкавічаў канфіскавалі, а сам ён праз мяжу так і не праехаў.