Беларусь хоча адмяніць роўмінг з Расіяй да 2 красавіка

Беларусь хоча адмяніць роўмінг з Расіяй да 2 красавіка

Беларусь хоча да 2 красавіка адмяніць роўмінг з Расіяй. Да высновы, што гэта рэальная дата прыйшла камісія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы. Так збіраюцца адзначыць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік гэтай камісіі — старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька. На пасяджэнні ён заявіў, што адмена роўмінгу — патанне палітычнае: "Грамадзяне Беларусі і Расіі чакаюць з нецярпеннем, калі сувязь стане больш даступнай. Гэтае пытанне носіць ужо нават не эканамічны і тэхнічны, а палітычны характар".

Дэпутаты Парламенцкага сходу звярнуліся да групы высокага ўзроўню, каб тая адмяніла роўмінг з 2 красавіка. Пасяджэнне групы прызначанае на 30 сакавіка.

Раней планавалася, што адмена роўмінгу адбудзецца да канца 2020 года. Потым доследны рэжым эксплуатацыі каналаў сувязі быў працягнуты яшчэ на год — да канца 2021-га. Хаця роўмінг не быў адменены, але з лістапада 2020-га тарыфы былі зніжаныя ў 20 разоў —  з 30 цэнтаў да 1,5 цэнта за хвіліну.

Намесніца міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Наталля Гардзяенка патлумачыла гэтае падаўжэнне тэставага рэжыму тым, што ва ўмовах пандэміі Беларуь і Расія не паспелі завяршыць увесь комплекс мерапрыемстваў па барацьбе з тэлефонным махлярствав. Пры гэтым яна дадала, што кошт за роўмінг ужо цяпер максімальна набліжаны да хатняга тарыфу.

Намеснік дырэктара Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі Максім Кісялёў мяркуе, што цяперашнія тарыфы ўжо практычна не зменяцца. Ён патлумачыў, што роўмінг будзе лічыцца канчаткова адмененым, як толькі кошт уваходнага тэлефанавання афіцыйна стане 0 рублёў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі