Беларусь і Пакістан падпішуць пагадненне аб абароне сакрэтнай інфармацыі
КДБ Беларусі падпіша з Пакістанам пагадненне аб абароне сакрэтнай інфармацыі. Праект дакумента адобраны ўказам №413 ад 1 снежня і апублікаваны на сайце pravo.by. На правядзенне перагавораў і падпісанне дагавора ўпаўнаважаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
Тыдзень таму стала вядома, што Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Пакістану на суму 360 тысяч долараў. У краіну накіруюць дызель-генератар, бензінавыя помпы, палаткі, коўдры, абеззаражвальнікі вады, адзенне для дзяцей і дарослых, шэраг лекавых сродкаў, антысептыкі, медыцынскія пальчаткі, рэспіратары, бінты, сурвэткі і эластычныя стужкі.
У красавіку Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з паслом Пакістана ў Беларусі Саджадам Хайдэрам Ханам — абмяркоўвалі перспектывы супрацоўніцтва. Лукашэнка казаў, што зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцей у Пакістане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.