Беларусь канфіскавала калінінградскіх тавараў на 500 млн расійскіх рублёў

Беларускія мытнікі канфіскавалі тавараў калінінградскіх вытворцаў на 500 млн расійскіх рублёў. Такую лічбу назваў кіраўнік расійскага рэгіёну Мікалай Цуканаў.

"Сур'ёзную занепакоенасць выклікаюць адносіны з Беларуссю. Амаль на паўмільярда рублёў было канфіскавана тэхнікі ў нашых вытворцаў. Неабгрунтавана ішла дыскрэдытацыя рэгіянальнага бізнесу на беларускіх тэлеканалах. Мы спадзяемся, што знойдзецца рашэнне гэтай праблемы", — перадае flashnord.com словы кіраўніка Калінінградскай вобласці.

Чыноўні паведаміў, што гэтая сітуацыя сур'ёзна ўдарыла па рэпутацыі рэгіёну ў цэлым і адбілася на інвестыцыйным клімаце.

Раней беларускія СМІ паведамлялі, канфіскацыя электроннай тэхнікі, якая ішла з Калінінградскай вобласці ў бок Масквы праз Беларусь, тлумачыцца фальсіфікацыяй. Нібыта, у Калінінградскім рэгіёне дзейнічаюць як мінімум 26 фірмаў, якія замест вытворчасці тэхнікі толькі легалізуюць ў Мытным саюзе тавар, прывезены з Кітая.

Фота — citykey.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі