Беларусь хутка можа пачаць экспартаваць свае беспілотнікі-камікадзэ

Белорусский беспилотник-камикадзе / topwar.ru 
Белорусский беспилотник-камикадзе / topwar.ru 

У беларускага беспілотніка-камікадзэ "Чэкан" добры экспартны патэнцыял, лічыць старшыня Дзяржваенпрома Беларусі Зміцер Пантус. Пантус узначальвае беларускую дэлегацыю ў Чачні. Беларускага службоўцу цытуе ТАСС.

Цяпер беспілотнік праходзіць выпрабаванні, але, паводле слоў Пантуса, хуткім часам ён паўстане на ўзбраенне беларускай арміі.

“Але, я думаю, што не толькі. У гэтага выраба ёсць вельмі добры экспартны патэнцыял", — заявіў Пантус.

Гэты беспілотнік працуе іначай, чым знакамітыя турэцкія “Байрактары”. “Чэкан”, захапіўшы цэль, робіць піке і выбухае. Такі беспілотнік можа нанесці пашкоджанні штурмавіку.

Раней у гэтым месяцы фота збітага беспілотніка, падобнага да беларускага “Чэкана”, апублікавала ўкраінская кампанія БЛІЦ Безпілотні Системи. Прадстаўнікі кампаніі звярнуліся да падпісчыкааў з просьбай дапамагчы ідэнтыфікаваць беспілотнік. Менавіта “Чэкана” людзі ідэнтыфікавалі на здымках. Калі гэта сапраўды ён, гэта было першае з вядомых прымяненняў беспілотніка.

Год таму гэты беспілотнік быў выстаўлены ў Мінску на выставе Milex.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі