Беларусь можа спыніць пастаўкі паліва ў Расію

На АЗС / kommersant.ru

На АЗС / kommersant.ru

Беларусь можа значна скараціць або зусім спыніць пастаўкі паліва ў Расію на фоне зменаў у расійскім Падатковым кодэксе. Гэтыя змены прадугледжваюць скарачэнне шэрагу субсідый і пачынаюць дзейнічаць з верасня, піша "Коммерсант".

Да гэтага часу беларускія НПЗ пастаўлялі паліва на Санкт-Пецярбургскую міжнародную таварна-сыравінную біржа праз расійскага трэйдара "Промсырьеимпорт". Пры гэтым расійскі трэйдар атрымліваў з бюджэту РФ субсідыі ў рамках так званага нафтавага дэмпфера (гэта механізм, пры якім памяншаецца розніца паміж экспартным коштам паліва і ўнутранай цаной). Пастаўкі беларускага паліва па такой схеме пачаліся ў мінулым верасні. Расія такім чынам спрабавала падтрымаць беларускія НПЗ, якія праз вайну ва Украіне пазбавіліся рынку збыту. І за гэты перыяд "Промсырьеимпорт" атрымаў звыш 1 млрд расійскіх рублёў субсідый (больш за 10 млн долараў). З гэтага верасня дэмпферныя выплаты памяншацца ўдвая.

"Гэта азначае, што закупачны кошт "Промсырьеимпорта" скароціцца, што зробіць такія пастаўкі непрывабнымі для беларускіх вытворцаў пры цяперашнім узроўні ўнутрырасійскіх коштаў", піша "Коммерсант". Крыніцы выдання мяркуюць, што беларускія НПЗ перанакіруюць сваё паліва, якое цяпер прадаюць у Расію, у далёкае замежжа. Пастаўляць будуць праз расійскія парты. Дадамо, што на беларускі дызель і бензін прыходзілася ў апошнія тыдні да 4% і 14% ад усіх продажаў гэтых відаў паліва на расійскай біржы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі