Беларусь можа стаць старшынёй Еўразійскага эканамічнага саюза
Такое меркаванне 22 снежня выказаў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў.
Беларусь можа ачоліць Еўразійскі эканамічны саюз. На заўтрашнім паседжанні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета будзе вырашацца пытанне пра краіну-старшыню і якраз у нашай краіны найбольшыя шанцы. Пра гэта 22 снежня заявіў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў.
Паводле яго слоў, прызначэнне старшыні мусіць ажыццяўляцца "ў парадку рускага алфавіту". І калі на паседжанні гэта ўзгодняць, першым старшынёй "павінна стаць Беларусь", паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, Еўразійскі эканамічны саюз пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2015 года. Ён ствараецца на базе Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.
Фота — ria.ru