Беларусь на апошнім месцы ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА
Беларусь завяршыла еўракубкавы сезон 2022-2023 гадоў на апошнім месцы ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА. Беларускія клубы зноў вельмі няўдала выступілі ў еўракубках. Апошнім з Лігі канферэнцый выбыў салігорскі "Шахцёр".
У 12 матчах была здабыта адна перамога, тры нічыі, зафіксаваны 8 паражэнняў. Агульны бал на краіну склаў 0,625. На перадапошнім месцы знаходзіцца Андора — 0,666 бала. Яшчэ лепшая сітуацыя ў Сан-Марына (0,833), Люксембурга (0,875), Эстоніі (1,166) і Мальты (2,250), піша "Прессбол".
На гэтым фоне з'явілася інфармацыя, што старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў увечары 11 жніўня спрабаваў выехаць з Беларусі ў Польшчу, але яго не пусцілі, і ён вярнуўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.