Беларус напісаў ліст прэм'еру Літвы пра літоўскія актывы "Беларуськалія"

"Беларуськалій" пад заходнімі санкцыямі / З архіву Еўрарадыё
"Беларуськалій" пад заходнімі санкцыямі / З архіву Еўрарадыё

Беларус Віталь Алейнік напісаў ліст прэм'ер-міністру Літвы Інгрыдзе Шыманітэ. Ён прапанаваў, каб літоўскія актывы "Беларуськалія" не прадаваліся, бо "здзелка з падсанкцыйнымі актывамі незаконная", а пайшлі на кампенсацыю ахвярам рэпрэсій у РБ (у тым ліку рэпрэсаваным былым работнікам "Беларуськалія"), піша "Наша ніва".

У пачатку восені стала вядома, што Ігар Удавіцкі, асноўны ўладальнік кампаніі Biriu kroviniu terminalas, якая кіруе тэрміналам у Клайпедзе, хоча выкупіць пакет акцый, якія належаць "Беларуськалію". З лютага яго прадукцыя з-за заходніх санкцый не пастаўляецца за мяжу праз Літву. Беларускі вытворца калійных угнаенняў у 2013-м выкупіў за 30 млн долараў 30% акцый Biriu kroviniu terminalas. Удавіцкі, якому наўпрост і ўскосна належыць 70%, спрабуе атрымаць дазвол на здзелку.

З адказу літоўскага ўраду на ліст беларуса вынікае, што здзелка бізнесмена пад пытаннем. Адзначаецца, што сродкі і эканамічныя рэсурсы падсанкцыйных арганізацый і асоб павінны быць замарожаныя без магчымасці іх выкарыстання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі