Суўладальнік тэрмінала ў Клайпедзе хоча выкупіць пакет акцый "Беларуськалія"

Суўладальнік тэрмінала ў Клайпедзе хоча выкупіць пакет акцый "Беларуськалія"

Бізнесмен Ігар Удавіцкі, суўладальнік тэрмінала насыпных грузаў у Клайпедзе, хоча выкупіць пакет акцый "Беларуськалія", піша Delfi. У беларускага вытворцы калійных угнаенняў іх 30%. Акцыі былі выкуплены ў 2013 годзе за 30 мільёнаў долараў. Савет па канкурэнцыі паведамляе, што Удавіцкі просіць дазволіць яму купіць акцыі і ўстанавіць аднаасобны кантроль над прадпрыемствам.

Вядома, што Ігар Удавіцкі сабраў сваё багацце на супрацоўніцтве з Беларуссю. На сённяшні дзень наўпрост яму належаць 5% акцый тэрмінала, яшчэ 65% належаць бізнесмену ўскосна, праз швейцарскую кампанію Hasenberg (ёй валодае латвійскае прадпрыемства, гаспадаром якога з'яўляецца той жа Удавіцкі).

"Беларуськалій" адпраўляў праз Клайпеду каля 11 мільёнаў тон калійных угнаенняў за год. Аднак трапіў пад заходнія санкцыі, а з лютага 2022-га тэрмінал цалкам пазбавіўся яго грузаў пасля адмовы літоўскай чыгункі іх транспартаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі