Беларусь не можа збыць малочную прадукцыю на 400 мільёнаў долараў

У Беларусі ўтварыліся вялікія запасы малочнай прадукцыі на складах / pexels.com
У Беларусі ўтварыліся вялікія запасы малочнай прадукцыі на складах / pexels.com

Беларусь не знаходзіць рынкаў збыту для малочнай прадукцыі. На складах такой прадукцыі ляжыць амаль на 400 мільёнаў долараў. Пра гэта на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, перадае БЕЛТА.

Малочныя запасы на складах ён патлумачыў найперш цэнавым фактарам на знешніх рынках, а таксама ростам прадукцыйнасці на галоўным рынку — у Расіі.

Галоўчанка спадзяецца на іншыя рынкі: "Але спецыялісты кажуць, што гэта не трагічна, з'ява часовая: цана на кітайскім і наогул на азіяцкім рынку пачала расці".

Лукашэнка ў адказ параіў шукаць іншыя рынкі і прапанаваў Зімбабвэ, куды нядаўна ездзіў віцэ-прэм'ер Леанід Заяц. Па словах намесніка прэм'ера, жыхары Зімбабвэ спажываюць у год 8 кг малака на чалавека, а беларусы — 350 кг.

"Ім дзетак няма чым карміць. І я паабяцаў, што мы (гэта не дабрачыннасць) ім дапаможам. Я да чаго: не толькі будзем чакаць, пакуль кошты ў суседзяў паднімуцца, гэта зразумела, але трэба ісці на іншыя рынкі. Трэба займаць гэтыя рынкі, і яны будуць з намі з задавальненнем супрацоўнічаць", — пракаментаваў Лукашэнка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі