Беларусь пачала вайсковыя вучэнні каля Сувалкскага калідора

Вучэнні ў беларускім войску / Учения в белорусской армии / "Ваяр"

Вучэнні ў беларускім войску / "Ваяр"

7 жніўня ў Беларусі пачынаюцца чарговыя вайсковыя вучэнні, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Камандна-штабное вучэнне праходзіць з 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай на палігоне Гожскі і ўчастках мясцовасці ў Гродзенскай вобласці. Гэта літаральна за пару дзясяткаў кіламетраў ад мяжы з Польшчай і Літвой. Непадалёк знаходзіцца Сувалкскі калідор.

Паведамляецца, што пры падрыхтоўцы вучэння актыўна выкарыстоўваўся досвед расійска-ўкраінскай вайны: 
— шырокае ўжыванне беспілотных лятальных апаратаў;
— шчыльнае ўзаемадзеянне танкавых і мотастралковых падраздзяленняў з падраздзяленнямі іншых родаў войскаў.

Раней літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа канстатаваў перакідванне часткі вагнераўцаў пад Гродна. Ён казаў, што такое размяшчэнне вельмі зручнае для правакацый як на беларуска-польскай, так і на беларуска-літоўскай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі