Беларусь падпіша з Кітаем дамовы на 1,5 мільярда долараў

Па яго словах, якія перадае interfax.by, падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі і беларускай дэлегацыі ў Кітай плануецца падпісаць больш за 30 дамоваў і кантрактаў. У іх ліку, кажа Тозік, будуць кантракты па экспартна-імпартных пастаўках, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на агульную суму ў 1,5 мільярда долараў.



Нагадаем, што ў аўторак у Пекіне Лукашэнка сустрэнецца cа старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Перамовы пройдуць спачатку ў вузкім, а затым у пашыраным складзе.



Праграмай візіту прадугледжаны таксама перамовы беларускага лідара з іншымі кіраўнікамі Кітая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі