Беларус уцякаў ад украінскіх памежнікаў на бульбаўборачным трактары

Незвычайнае здарэнне адбылося ля вёскі Прыкладнікі. Спачатку памежнікі пачулі шум рухавіка. Пасля з боку Беларусі паказаўся трактар з прычэпам.

Кіроўца, заўважыўшы ўкраінцаў, развярнуў “жалезнага каня” і паспрабаваў уцячы. Аднак цяжкая тэхніка пачала гразнуць ў залітай дажджом глебе. Не жадаючы сустракацца з памежнікамі, мужчына кінуў трактар і ўцёк у Беларусь пешкі.

Украінцы адразу праінфармавалі беларускіх памежнікаў аб парушэнні мяжы, але знайсці ўладальніка трактара пакуль не атрымалася. У кінутым прычэпе знаходзілася навясное абсталяванне для ўборкі бульбы, якое канфіскавана ў даход дзяржавы, паведамляюць валынскія “Відомості”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі