Беларусь ухваліла праект пагаднення з ЕС пра цэнтры для мігрантаў

Беларусь ухваліла праект пагаднення з ЕС пра цэнтры для мігрантаў

Беларусь ухваліла праект пагаднення з Еўрасаюзам аб фінансаванні стварэння цэнтраў для нелегальных мігрантаў. Савет міністраў нашай краіны прыняў адпаведную пастанову (№ 481 ад 26 чэрвеня 2017 года), якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце адзначаецца, што ўрад ухваліў праект пагаднення аб фінансаванні “ў якасці асновы для правядзення перамоваў”. На іх правядзенне ўпаўнаважанае Міністэрства ўнутраных спраў, якому дазволена пры неабходнасці ўносіць у яго змены і дапаўненні, “якія не маюць прынцыповага характару”. МУС упаўнаважанае на падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекту.

Як інфармавала Еўрарадыё, Еўракамісія выдаткуе 7 мільёнаў еўра на рэалізацыю праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі, у тым ліку на стварэнне ў нашай краіне цэнтраў утрымання нелегальных мігрантаў. Гаворка ідзе пра тых нелегалаў, якія былі затрыманыя на тэрыторыі Беларусі.

Беларусь ухваліла праект пагаднення з ЕС пра цэнтры для мігрантаў
Фота: pravo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі