Беларусь займае 25-е месца ў медальным заліку Алімпіяды ў Рыа

Беларусь займае 25-е месца ў медальным заліку Алімпіяды ў Рыа

Беларусь займае 25-е месца ў медальным заліку Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра — гэта вынікі першых васьмі дзён спаборніцтваў. 13 жніўня беларусы заваявалі па адным медалі рознай вартасці — золата (Уладзіслаў Ганчароў, скачкі на батуце), серабро (Вадзім Стральцоў, цяжкая атлетыка), бронза (Аляксандра Герасіменя, плаванне на дыстанцыі 50 м вольным стылем). Раней сярэбраны медаль заваявала таксама беларуская цяжкаатлетка Дар’я Навумава.

За першыя восем дзён разыграна 140 камплектаў узнагародаў, якіх усяго 306. Іх уладальнікамі сталі спартсмены 64 дзяржаў, сярод якіх часткова прызнаныя Косава і Тайвань, а таксама два спартсмены, якія выступаюць пад алімпійскім сцягам.

На першым месцы ў медальным заліку — ЗША, якія маюць ужо 60 медалёў (24 залатых і па 18 сярэбраных і бронзавых), на другім месцы Кітай (41), на трэцім — Вялікабрытанія (30).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі