Беларуса асудзілі за распрацоўку праграмнага забеспячэння для "Кіберпартызанаў"
Мінскі абласны суд
Чатыры з паловай гады "хіміі" прысудзілі жыхару Барысава за распрацоўку праграмнага забеспячэння для "Кіберпартызанаў", паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Яго справу разглядаў Мінскі абласны суд.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" ўдакладняе, што гаворка ідзе пра 28-гадовага Максіма Нябожына. Яго абвінавацілі ў садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК). Рэжым Лукашэнкі прызнаў ініцыятыву "Кіберпартызаны" "экстрэмісцкім фармаваннем", таму за супрацу з ёй пагражае крымінальны пераслед.
Вырак жыхару Барысава абвясціла суддзя Анжаліка Данілава. Яна ж пастанавіла канфіскаваць ноўтбук падсуднага як прыладу злачынства.
Паведамляецца, што на судзе Нябожын цалкам прызнаў сваю віну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.