Беларуса асудзілі за тое, што назваў Бондарову "расійскай брыдотай"
Вольга Бондарава
Рускамірская актывістка і даносчыца Вольга Бондарава пахвалілася ў сваім тэлеграм-канале затрыманнем беларуса, які назваў яе "расійскай брыдотай". Гісторыя адбылася ў Мінску 20 лютага — падчас перадвыбарчага пікету "ў прысутнасці выбаршчыкаў". Іфаказачка, якая так і не змагла стаць дэпутатам, паведамляе, што мужчына быў затрыманы ў той жа дзень і асуджаны па артыкуле аб абразе — яму пагражае штраф у памеры да 30 базавых велічынь.
У Мінскі гарадскі савет Бондарава абіралася па Шугаеўскай выбарчай акрузе №57. У сваёй перадвыбарнай праграме яна абяцала абараняць дзяцей ад "навязанай захадам распушчанасці і распусты" і традыцыйныя каштоўнасці, захоўваць памяць пра ВАВ, адстойваць інтарэсы працоўных і добраўпарадкоўваць свой раён. Але яе планам не суджана было здзейсніцца — яна прайграла выбары вайсковаму ідэолагу Міхаілу Адамчыку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.