Беларусаў і расіян не дапусцяць да зімовай Універсіяды 2023 года

Беларусаў і расіян не дапусцяць да зімовай Універсіяды / pixabay.com
Беларусаў і расіян не дапусцяць да зімовай Універсіяды / pixabay.com

Прадстаўнікі Беларусі і Расіі не дапушчаныя на зімовую Універсіяду 2023 года. Гэта тлумачыцца санкцыямі за вайну, развязаную ва Украіне. Пра гэта заявіў генсакратар Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FISU) Эрык Сайнтранд, паведамляе ТГ-канал "Позірк".

Па словах Сайнтранда, рашэнне "адпавядае рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта".

Генеральны сакратар FISU выказаў надзею, што атрымаецца знайсці правільнае рашэнне. Пры гэтым ён не выключае, што прысутнасць беларусаў ці расіян на Гульнях можа стаць прычынай байкоту з боку іншых удзельнікаў.

Зімовая Універсіяда пройдзе ў студзені 2023 года ў амерыканскім Лейк-Плесідзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі