Беларусаў, якія плацілі за данаты, пачалі выклікаць у пракуратуру

Пракуратура вырашыла папярэдзіць тых, хто "засвяціўся" данатамі

Пракуратура вырашыла папярэдзіць тых, хто "засвяціўся" данатамі / pixabay.com

Беларусаў, якія плацілі за данаты, пачалі выклікаць у пракуратуру, паведамляюць праваабаронцы. Там ім прапануюць падпісаць паперы з папярэджаннем перад прэзідэнцкімі выбарамі. Вядома, што такія позвы па месцы прапіскі даслалі і тым беларусам, якія раней "вярталі грошы" за данаты, а цяпер жывуць за мяжой.

У сакавіку 2024-га сілавікі ў Беларусі прызналіся, што пад пагрозай рэпрэсій за некалькі месяцаў сабралі ў людзей, якія раней рабілі данаты, больш за $356 тысяч "добраахвотных ахвяраванняў". Летась жа яны заплацілі больш за 37 мільёнаў рублёў "выкупу". У некаторых выпадках ён у сотні разоў перавышае данат. У шэрагу выпадкаў людзей судзяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі