Беларусі могуць аддаць бронзу Алімпіяды ў Пекіне з-за адабранага медаля ў Расіі

Беларусі могуць аддаць бронзу Алімпіяды ў Пекіне з-за адабранага медаля ў Расіі

Беларусі могуць аддаць бронзу Алімпіяды 2008 года ў Пекіне. У эстафеце 4 па 400 метраў беларускія бягухі (Ганна Казак, Ірына Хлюстова, Ілона Усовіч і Святлана Усовіч) занялі чацвёртае месца. Наперадзе былі каманды ЗША, Расіі і Ямайкі.

Аднак у выніку пераправеркі сучаcнымі метадамі проб расійскай бягухі Анастасіі Капачынскай у яе выявілі два забароненыя рэчывы. Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне пазбавіць Расію сярэбранай узнагароды. Верагодна, гэты медаль атрымаюць спартсменкі з Ямайкі, а іх бронза дастанецца беларускам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі