Беларуска ўдзельнічае ў эксперыменце па імітацыі палёту на Месяц

Упершыню плануецца гадавы эксперымент / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Упершыню плануецца гадавы эксперымент / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларуска Вольга Масціцкая ўдзельнічае ў эксперыменце па імітацыі палёту на Месяц. У асноўны і дублюючы склад экіпажа ўвайшлі восем чалавек — шэсць прадстаўнікоў Расіі і па адным з Беларусі і Егіпта. Яны ўжо праходзяць пачатковую падрыхтоўку.

Масціцкая — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі. Яна была адной з шасці прэтэндэнтак на палёт у космас, але не прайшла адбор (выбралі Марыну Васілеўскую і Анастасію Лянкову).

Праект па імітацыі палёту на Месяц праводзіцца на базе Інстытута медыка-біялагічных праблем Расійскай акадэміі навук і ўключае серыю ізаляцыйных эксперыментаў па імітацыі касмічных палётаў. Упершыню плануецца гадавы эксперымент (раней максімальны тэрмін складаў 8 месяцаў). Падчас яго экіпаж будзе выконваць задачы, звязаныя з аперацыямі касмічнага палёту падчас доўгачасовай месяцовай місіі.

Беларуска ўдзельнічае ў эксперыменце па імітацыі палёту на Месяц

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі