Беларуска везла з Украіны ў запасным коле сала, машыну могуць канфіскаваць. Фота
Жыхарка Століна везла з Украіны на аўтамабілі Opel у навясным запасным коле… мяса і сала, забароненую для ўвозу ў нашу краіну прадукцыю. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску Верхні Церабежаў (Гарадзішча). Схаваны тавар выявіў службовы сабака.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, выяўлены тавар важыць амаль 20 кілаграмаў, а каштуе ён 150 рублёў. Аўтамабіль жа ацанілі на 6 тысяч рублёў, да канца разбіральніцтва яго змясцілі на стаянку затрыманых транспартных сродкаў. Праводзіцца праверка. Аўтамабіль можа быць канфіскаваны.
Фота: gpk.gov.by